Беларускае таварыства "Веды" атрымала статус рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта Беларусі, указ аб гэтым кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 кастрычніка.

«Новы статус дасць магчымасць таварыству "Веды" ўзаемадзейнічаць з органамі ўлады ў правядзенні асветніцкай работы, інфармаванні насельніцтва аб дасягненнях навукі, адукацыі, культуры, а таксама арганізаваць лектарскія калектывы на месцах, павысіць адказнасць зацікаўленых арганізацый за падбор лектарскіх кадраў, прафесіянальна рыхтаваць штатных работнікаў, умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу», — каментуе БЕЛТА.

Усесаюзнае таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў (з 1963 года - таварыства "Веды") было заснавана пры Сталіну.

Лектарам таварыства «Веды» ў савецкі час працаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?