Украінская дэлегацыя на наступным тыдні адправіцца ў Брусэль, каб працягнуць абмеркаванне пытанняў аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам. Пра гэта ў нядзелю заявіў кіраўнік МЗС Леанід Кажара.

Як распавёў Кажара ў эфіры тэлеканала «1+1», бакі плануюць абмеркаваць цэны на газ, працу з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і падзенне тавараабароту паміж Украінай і ЕС.

У якім фармаце будуць ісці перамовы, кіраўнік украінскага МЗС не ўдакладніў. Раней Кіеў прапаноўваў трохбаковыя кансультацыі ў фармаце Украіна — ЕС — Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?