Еўрасаюз не будзе пачынаць новыя перамовы па тэксце ўжо парафіраванага пагаднення аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан Мая Качыянчыч.

Яна адзначыла, што «няма ніякай дыскусіі па кампенсацыі» страт Украіны пасля асацыяцыі з ЕС, пра што сёння заявіў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў падчас пасяджэння Рады.

«Мы гатовы абмяркоўваць розныя аспекты імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай і растлумачыць у дэталях зусім канкрэтныя выгады, якія пагадненне прынясе Украіне. Мы, тым не менш, не гатовыя адкрыць новыя перамовы адносна тэксту пагаднення», — адзначыла Качыянчыч.

Раней у ЕС абверглі словы прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава пра заўтрашнюю паездку ўкраінскай дэлегацыі ў Брусэль

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру