«Мы выпадкова даведаліся. Нас ніхто не папярэдзіў»,

— паведаміў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Фотавыставу «Першапачатак» і экспазіцыю да 80-годдзя СБП прэзентавалі 27 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі. Працаваць яна павінна была да 8 снежня.

 

Даведацца прычыну закрыцця не атрымалася: дырэктар музея не адказвае на тэлефанаванні. 

Удзел у адкрыцці бралі Барыс Пятровіч, Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Генадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч. Пісьменнікі, якія неаднаразова крытыкавалі палітыку кіраўніка дзяржавы. У гэтым можа і быць прычына скандалу.

На выставе былі прадстаўлены аўтографы Васіля Быкава і Ніла Гілевіча, рэчы Рыгора Барадуліна, дакументы Максіма Танка, Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?