Канстытуцыйны суд (КС) Малдовы прызнаў румынскую дзяржаўнай мовай у краіне. 

КС палічыў, што тэкст Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Малдова, дзе ў якасці дзяржаўнай мовы ўказана румынская, пераважае над Канстытуцыяй рэспублікі, дзе дзяржаўнай мовай названа малдаўская. Рашэнне КС з'яўляецца канчатковым, абскарджанню не падлягае.

Гэта рашэнне было прынята пасля разгляду адпаведных запытаў ліберальнай і ліберальна-рэфарматарскай партый Малдавіі.

У канцы лістапада прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску заявіў пра магчымае аб'яднанне краіны з Малдовай пасля ўступленне ў НАТА і далучэння да Еўрасаюза. Прэм'ер Малдовы Юрый Лянкэ ў сваю чаргу заявіў, што Кішынёў да такога аб'яднання пакуль не гатовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?