Мытнікі нямецкага аэрапорта падтрымалі еўрапейскія імкненні ўкраінцаў. Сёння ў аэрапорце Мюнхена нямецкія мытнікі паказальна папрасілі ўкраінскіх грамадзян перайсці да акенца «EU».
Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў карыстальнік Богдан Глоба.
«Сябар напісаў паведамленне: прыляцеў украінскім рэйсам у Германію, на мяжы нямецкія мытнікі паказальна папрасілі ўкраінскіх грамадзян перайсці да акенца «EU». Здаецца, уся Еўропа стаіць з намі на Майдане», — гаворыцца ў яго нататцы.
Ён удакладніў, што яго знаёмы ляцеў рэйсам Кіеў — Мюнхен.