Цана адной бутэлькі калекцыйнага Remy Martin Cognac Black Pearl Louis XIII сягае $50 тысяч.

Цана адной бутэлькі калекцыйнага Remy Martin Cognac Black Pearl Louis XIII сягае $50 тысяч.

Цана адной бутэлькі вядомая маркі Louis XIII у нашай краіне складзе ля 2300 еўра.

Як паведаміў Delo.by сузаснавальнік аднаго з буйных беларускім іпарцёраў алкагольнай прадукцыі Сяргей Цюшкевіч, у кастрычніку французская кампанія Rémy Cointreau афіцыйна паставіла ў нашу краіну каля двух дзясяткаў бутэлек гэтага напою. Пры чым на сёння ўжо распрададзена больш за палову партыі.

Сярод пакупнікоў ёсць як рэстараны, так і прыватныя асобы. Увогуле беларускі рынак ужо структурызаваўся, і ўжо амаль усе буйныя вытворцы маюць сваіх афіцыйных дыстрыб’ютараў у Беларусі. Такім чынам у нас з’яўляецца ўсё больш цікавых замежных напояў, у тым ліку элітных, — кажа Цюшкевіч.

У 2014 годзе Rémy Cointreau плануюць імпартаваць у Беларусь яшчэ 60 бутэлек каньяка Louis XIII. Цікава тое, што некаторыя віды каньяка гэтай маркі лічацца самымі дарагімі ў свеце. Да прыкладу, цана адной бутэлькі калекцыйнага Remy Martin Cognac Black Pearl Louis XIII сягае $50 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?