Пачынаючы з 6 снежня, паркінг гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Галілеа» (аўтавакзал «Цэнтральны») стаў платным. Першыя тры гадзіны стаянкі каштуюць 10 тысяч рублёў, кожная наступная – яшчэ па 10 тысяч рублёў.
Паркінг уяўляе сабой сяміпавярховую прыбудову да аўтавакзала. Для аўтамабілістаў пакуль што адкрыты толькі шосты паверх.
Пад’ём на яго і далейшы спуск палохае неспрактыкаваных кіроўцаў – ад пяці запар эстакадных колаў (без роўных кавалкаў дарогі) можа закружыцца галава.
Аплата стаянкі аўтаматызаваная. Яна адрозніваецца ад звыклай схемы, якая выкарыстоўваецца ў беларускіх паркінгах. Пры заедзе кіроўца не атрымлівае ніякіх картак ці чэкаў, затое фатаграфуецца рэгістрацыйны нумар машыны.
Пры выездзе ад кіроўцы патрабуецца ўвесці ў тэрмінале лічбы свайго нумару.
Паркамат знаходзіць здымак у сваёй базе і выстаўляе рахунак. Грошы трэба «скарміць» у аўтамат, пасля чаго кіроўцу даецца 15 хвілін, каб выехаць з паркінга.
Адзначым, што паркамат ўмее выдаваць рэшту, але чамусьці не прымае банкноты наміналам 5 тысяч рублёў. Мовы інтэрфэйса ў яго дзве – расійская і англійская.
Паркоўка на стаянцы аўтавакзала - фактычна адзіная магчымасць прыпаркавацца каля Прывакзальнай плошчы, не парушыўшы правілы дарожнага руху
* * *
Папярэднія месяцы на паркінгу «Галілеа» дзейнічала ўмоўна-платная схема аплаты – за першыя тры гадзіны плаціць не трэба было, затое за кожную наступную – па 50 тысяч рублёў.