У пятніцу ўвечары прэзідэнт Украіны прылятае з Сочы, дзе днём ён сустракаўся з прэзідэнтам Пуціным.
Мітынгоўцы выехалі ў аэрапорт «Барыспаль», а таксама ваенныя аэрапорты пад Кіевам, дзе можа прызямліцца Віктар Януковіч.
У аэрапорты паехалі 300 машын. Аўтамабілі ўпрыгожаны сцягамі Украіны і Еўрасаюза. Акрамя таго, некалькі дзясяткаў аўтамабіляў накіраваліся ў бок загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта.