На абочыне стаялі "БМВ"...

Наш чалавек ехаў па аўтамагістралі Брэст—Мінск і пад Баранавічамі ўбачыў "БМВ" з румынскімі нумарамі. Машына стаяла з паднятым капотам на абочыне. Невядомы ўзмахам рукі папрасіў спыніцца, і наш чалавек гэта зрабіў.

Румын паскардзіўся, што ў яго закончыўся бензін, але пачуўшы, што наш ездзіць на дызпаліве, асабліва не засмуціўся, а працягваў плакацца наконт грошай. Маўляў, у кішэні толькі румынскія ліры ды яшчэ залаты пярсцёнак, які ён прадаў бы па самай нізкай цане.

Наш чалавек паглядзеў на масіўны пярсцёнак-пячатку, патрымаў яе ў руках, адзначыў, што ён ужо крыху пацёрты, а значыць сапраўдны, бо ношаны, і заплаціў румыну 65 долараў. Праз некалькі кіламетраў мужчына ўбачыў яшчэ адну аўтамашыну з паднятым капотам, але на другім баку аўтамагістралі. Такі ж "БМВ" з румынскімі нумарамі стаяў на абочыне і пры ім галасаваў мужык.

Гэты факт устрывожыў нашага і ён патэлефанаваў знаёмаму. Той выслухаў і сказаў, што таксама купіў у румынаў такі ж пярсцёнак... За справу ўзялася міліцыя, і ў грамадзян з румынскімі пашпартамі канфіскавалі цэлую торбу (685 штук) фальшывых пярсцёнкаў. Махінатары з Румыніі быццам бы ехалі ў Маскву, але па дарозе вырашылі збыць "залаты тавар" і нашым людзям. А яны аказаліся пільнымі... выпадкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?