8 снежня ў Кіеве прайшоў арганізаваны ўкраінскай апазіцыяй Марш мільёнаў. У цэнтры ўкраінскай сталіцы сабраліся сотні тысяч чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі алігархічнага рэжыму і еўраінтэграцыі.

Журналіст Андрэй Дубчак зняў Еўрамайдан з вышыні недабудаванай елкі — мантаж якой і стаў падставай для разгону першага намётавага мястэчка.

Сапраўды, колькасць людзей, што выйшлі на вуліцы Кіева, не злічыць.

Пры гэтым Першы расійскі канал заявіў пра тое, што ў цэнтры Кіева сабралася «некалькі соцень людзей».

«Лідары апазіцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў, у тым ліку з заходніх рэгіёнаў краіны, сабрацца на Майдане Незалежнасці. Праўда, замест абяцанага мільёна дэманстрантаў цяпер на Майдане толькі некалькі сотняў чалавек. Пратэставы імпэт, мяркуючы з ўсяго, затухае», — заявіла вядоўца тэлеканала.

У адказ украінскія інтэрнаўты вырабілі ролік, у якім наклалі тэкстоўку расійскага ТВ на кадры з Майдану:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0