Больш за 10 тысяч у Львове

Фота radiosvoboda.org.

Фота radiosvoboda.org.

У нядзелю на львоўскім Еўрамайдане сабралася больш за 10 тысяч чалавек, каб падтрымаць пратэстуючых у Кіеве і выказаць патрабаванне аб адстаўцы ўрада, прэзідэнта і парламента. Многія жыхары рэгіёну ў гэты дзень паехалі ў Кіеў.

Запарожжа

Каля 5000 чалавек узялі ўдзел у маршы ў падтрымку Еўрамайдана ў Запарожжы — буйным індустрыяльным цэнтры на ўсходзе Украіны.

У Луганску мітынгавалі за і супраць еўраінтэграцыі

У Луганску на адной плошчы сустрэліся адразу некалькі груп месцічаў, якія выказвалі розныя меркаванні адносна Еўрамайдану. Апанентаў падзялялі кардоны міліцыі.

У цэлым каля помніка Тарасу Шаўчэнка сёння мітынгавалі каля паўтысячы чалавек.

Прыхільнікі апазіцыйных партый выказаліся ў падтрымку кіеўскага Еўрамайдану, за датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, заклікалі сысці ў адстаўку ўрад, а таксама старшыню Луганскай абласной дзяржадміністрацыі Уладзіміра Прысцюка. Людзі скандавалі «Банду гэць», «Уладам — ганьба», «Україна — гэта Еўропа», «Луганск — гэта Еўропа».

Тысячы валынян падтрымалі Еўрамайдан

Еўрамайдан у Луцку. Фота radiosvoboda.org.

Еўрамайдан у Луцку. Фота radiosvoboda.org.

Веча ў падтрымку «Маршу мільёнаў» у нядзелю прайшло ў Роўна і Луцку, а таксама ў раённых цэнтрах. Веча пад лозунгам «Не дыктатуры» сабрала на плошчах двух абласных цэнтраў больш за сем тысяч чалавек. Паколькі студэнты штодня трымаюць «абарону» ў намётавым мястэчку, цяпер іх прыйшлі падтрымаць пажылыя людзі.

Дзве тысячы ў Вінніцы

У Вінніцы каля дзвюх тысяч чалавек сабраліся на Тэатральнай плошчы, каб падтрымаць «Марш мільёнаў», які праходзіць у нядзелю ў Кіеве.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, сёння людзі стаяць са сцягамі Украіны і ЕС, у многіх на вопратцы вісяць стужкі з сімволікай Украіны і Еўрапейскага Саюза, а таксама налепкі «Вінніца — еўрапейскі горад». Людзі падчас акцыі скандавалі: «Ганьба!», «Разам і да канца!», «Вінніца — гэта Еўропа».

Марш салідарнасці пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Варшаве

***

Марш салідарнасці ў Варшаве. Фота radiosvoboda.org.

Марш салідарнасці ў Варшаве. Фота radiosvoboda.org.

«Кіеў-Варшава — супольная справа!» — на ўкраінскай і польскай мовах скандавалі ўдзельнікі варшаўскага маршу салідарнасці з кіеўскім Евромайданом. Не менш за тысячу чалавек крочыла цэнтральнымі плошчамі і вуліцамі польскай сталіцы, несучы ў руках лозунгі «Україна — гэта Еўропа», «Мы з Майданам», «У новы год з новым прэзідэнтам», «Януковіч, каб ты замёрз» і іншыя. Да украінскіх арганізатараў маршу далучыліся польскія палітыкі і грамадскія дзеячы, у тым ліку былыя дысыдэнты і арганізатары «Салідарнасці».

«Жывы ланцуг» у Празе

Некалькі тысяч ўкраінцаў, якія жывуць і працуюць у Чэхіі, сабраліся ў Празе на акцыю падтрымкі «Маршу мільёнаў», што праходзіць сёння ў Кіеве.

«Жывы ланцуг» у Празе.

«Жывы ланцуг» у Празе.

Мітынг у падтрымку патрабаванняў украінскага Еўрамайдану пачаўся ў праскай царкве Святога Клімента, далей ўдзельнікі акцыі рушылі на мост Манеса, дзе ўтварылі «жывы ланцуг».

Паводле звестак карэспандэнта Радыё Свабода, мітынгоўцы трымалі ў руках сцягі Украіны і Еўрасаюза, а таксама лозунгі на украінскай і англійскай мовах.

У Сімферопалі адбыўся аўтапрабег у падтрымку Еўрамайдану

Аўтапрабег у Сімферопалі. Фота radiosvoboda.org.

Аўтапрабег у Сімферопалі. Фота radiosvoboda.org.

Паўтара дзясятка аўтамабіляў са сцягамі Еўрасаюза і Украіны праехалі асноўнымі аўтамагістралямі адміністрацыйнага цэнтра аўтаноміі. Мерапрыемства праходзіла ў суправаджэнні аўтамабіля ДАІ і завяршыўся без эксцэсаў.

Напярэдадні ў Сімферопалі прайшоў мітынг і дэманстрацыя ў падтрымку «Маршу мільёнаў», у якіх прынялі ўдзел паўтысячы крымчан.

Удзельнікі гэтых акцый таксама прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем роспуску Вярхоўнай Рады АРК, якая на мінулым тыдні заклікала прэзідэнта ўвесці ва Украіне надзвычайнае становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0