Акцыю зладзілі два ўкраінскія хлопцы, Яўген Малачкоў і Апанас Чаўдзік.
Увогуле, Афоню Чаўдзіка называюць кіеўскім чалавекам-павуком.
Ён стаў зоркай інтэрнэту пасля таго, як тыдзень таму залез на шпіль таго самага будынка на Храшчаціку, 13/2, і запаліў у падтрымку Еўрамайдана фаер. Натоўп радаваўся. Хлопцу ўсяго 17 гадоў. На стометровы будынак ён узлез без якой-небудзь экіпіроўкі.
Яўген Малачкоў і Апанас Чаўдзік расказалі, што іх так натхніла на акцыю:
— Дык чаму вы вырашылі ўзняць беларускі і менавіта бел-чырвона-белы сцяг?
— Мы ўкраінцы. І калі я бачу свой сцяг, то адчуваю гонар, асабліва калі сузіраю яго за межамі нашай Радзімы. Мы паспрабавалі перадаць тую ж атмасферу беларусам, якія прайшлі такі складаны шлях, каб зноў убачыць і пачуць свой любімы гурт.
Хачу перадаць вялікую ўдзячнасць таму сябру (гэта быў Віталь Каспяровіч), які велікадушна аддаў сцяг, адчуўшы наш добры намер.
Беларусы — гэта нашы браты, думаю, тлумачэнні тут залішнія. Бачыць украінскі сцяг на адным з цэнтральных будынкаў вашай сталіцы было б вельмі прыемна, час пакажа. Але тая энергетыка, якую вы прывозіце да нас на канцэрты, пакрывае ўсё, за што вялікі вам дзякуй. Няхай жыве вольная Беларусь!
Застаецца толькі дачакацца той самай феерычнай нагоды, а менавіта выступу гурту «Ляпіс Трубяцкой» ў родным для яго горадзе.