Як паведамілі ў Следчым камітэце, Наталлі Каралёвай інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле папярэдніх дадзеных, рэктар Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў здзейсніла крадзеж сродкаў установы на суму амаль 35 мільёнаў рублёў.

Для гэтага была выкарыстаная схема фіктыўнага працаўладкавання, якая апошнім часам стала вельмі папулярнай у дзяржустановах.

Так, паводле дадзеных следства, Н. Каралёва ўладкавала на пасаду спецыяліста па маркетынгу сваю знаёмую, якая лічылася на ёй з ліпеня 2011 года па верасень 2013. Аднак увесь гэты час жанчына на працы не з'яўлялася і свае працоўныя абавязкі не выконвала. Пры гэтым ёй спраўна налічвалася заработная плата, якую, лічаць следчыя, рэктар прысвойвала сабе. Такім чынам, амаль за тры гады падазраваная паклала сабе ў кішэню 34,.9 млн рублёў.

У цяперашні час праводзяцца следчыя мерапрыемствы, падчас якіх плануецца высветліць усе астатнія нюансы знаходжання Н. Каралёвай на сваёй пасадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?