12:45

Спецназ ужо даехаў да Кіева

Аўтобусы з унутранымі войскамі ўжо даехалі да Кіева. Аўтобусы суправаджаюць машыны ДАІ. У калоне едзе 18 адзінак ваеннай тэхнікі. Аўтобусы з ўнутранымі войскамі, якія прарвалі блакаду ў Васількове, ужо заехалі ў Кіеў. Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад «УДАРа» Тарас Кутавы.

Паводле яго слоў, аўтобусы ўжо праехалі іпадром ў Кіеве. «Цяпер аўтобусы ўжо дабраліся да метро Дружбы народаў. Спыніць іх немагчыма. Аўтобусы суправаджаюць машыны ДАІ. У калоне едзе 18 адзінак ваеннай тэхнікі», — сказаў Кутавы.

12:25

Спецназ прарваў блакаду ў Васількове і рушыў на Кіеў

Калона аўтобусаў з вайскоўцамі ўнутраных войскаў рухаецца з Васількова на Кіеў, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе кіеўскай абласной міліцыі ў панядзелак.

«Для замены асабістага складу з Васількова выехала калона ў кірунку Кіева».

Аднак людзі, які блакавалі выезд, адзначылі, што не выпусцяць ніякіх аўтобусаў, дадае УНІАН.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода» са спасылкай на народнага дэпутата ад партыі Юрыя Бубліка.

У прыватнасці, як распавёў Бублік, з самой вайсковай часткі ў Васількове прарвалася некалькі аўтобусаў са спецназам, аднак яны былі заблакаваныя на адным з мясцовых мастоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0