Іх праз галасаванне выбрала Рада арганізацыі.

Рух «За Свабоду» прапануе такую пяцёрку пытанняў (тэмаў), адзначаючы пры гэтым неабходнасць дапрацоўкі іх фармулёвак.

1. Ці згодныя вы, што трэба выбіраць кіраўнікоў выканкамаў гарадоў, раёнаў і абласцей прамым галасаваннем грамадзян?

2. Ці згодныя вы, што неабходна павялічыць колькасць бясплатных месцаў у дзяржаўных ВНУ з 30% да 50% і зрабіць усё, каб беларускія дыпломы прызнаваліся ў Еўропе?

3. Ці згодныя вы, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходную мэдычную дапамогу грамадзяніну да 16 гадоў, яно павінна аплаціць такое лячэнне ў Беларусі ці за мяжой?

4. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю і спрашчэнне візавага рэжыму з Еўрапейскім Саюзам?

5. Ці згодныя вы, што ўсе праграмы і інстытуты, якія фінансуюцца бюджэтнымі грашыма, павінны даваць дэталёвую і публічную справаздачу пра даходы і расходы, акрамя выпадкаў, якія ахоўваюцца заканадаўствам пра ваенную і дзяржаўную тайну?

З гэтым пералікам пытанняў Рух «За Свабоду» будзе браць удзел у перамовах ініцыятараў «Народнага рэферэндуму» па вызначэнні канчатковага Топ-5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?