Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскай нарадзе па рашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне і ўдасканаленні работы з кіруючымі кадрамі запатрабаваў навесці парадак у рабоце праектных арганізацый.

«Вымушаны канстатаваць, што ў праектаванні сёння поўны беспрадзел. Мяркуйце самі: цэлы шэраг фірмачак з колькасцю некалькі чалавек актыўна «здымае пенкі» з працэсу праектавання».

«Ніводнага аб'екта не павінна быць уключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму без майго рашэння. Папярэджваю ўрад і губернатараў: распыленне дзяржаўных сродкаў недапушчальна і будзе спыняцца самым жорсткім чынам», — заявіў ён.

Лукашэнка таксама запатрабаваў увесці кантроль допуску арганізацый і спецыялістаў на рынак будпаслуг, а таксама навесці парадак з размеркаваннем і выкарыстаннем зямельных участкаў у Мінску і Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?