Усе вінаватыя ў правапарушэннях на Майдане павінны панесці адказнасць. Пра гэта прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў падчас круглага стала пры ўдзеле экс-прэзідэнтаў Леаніда Краўчука, Леаніда Кучмы і Віктара Юшчанкі, паведамляе «Украінская праўда». 

«Што тычыцца канфлікту. Я згодны з тымі патрабаваннямі, якія сёння гучаць з усіх бакоў», — адзначыў ён.

Януковіч дадаў, што «людзі, якія былі на Майдане, яны патрабуюць адказу, якім будзе далейшы лёс Украіны, што будзе з еўрапейскай інтэграцыяй».

«З іншага боку, правапарушэнні, якія былі дапушчаныя з двух бакоў, на Майдане, ім трэба даць справядлівую ацэнку і, безумоўна, вінаватыя павінны за гэта адказваць», — заявіў прэзідэнт.

Пасля гэтага Кучма спытаў: «З абодвух бакоў?». «Безумоўна, з абодвух бакоў», — удакладніў Януковіч.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?