Кіеву варта падпісаць спачатку палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, а потым — эканамічную.

Такую прапанову падчас круглага стала, які праводзіўся з удзелам цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і трох экс-прэзідэнтаў, выказаў Леанід Краўчук, піша «Украінская праўда».

«Палітычную частку падпісваем, а эканамічную падпісваем ужо ў рамках асацыяцыі», — сказаў ён.

Краўчук адзначыў, што, хоць у выпадку падпісання пагаднення варта ўлічваць і інтарэсы нацыянальнага вытворцы, у ЕС Украіну без гэтага не ўспрымаюць як «сваю», а таму не схільныя аказваць дапамогу.

«Пакуль мы збоку, і таму на нас глядзяць не як на сваіх, а як на чужых», — сказаў экс-прэзідэнт.

Пры гэтым ён адзначыў, што пасля падпісання дакумента паток інвестыцый у Украіну павялічыўся б і гэта дапамагло б вырашыць праблемы, з якімі сутыкнулася ўкраінская эканоміка.

Як вядома, менавіта эканамічныя праблемы сталі афіцыйнай падставай для прыпынення ўрадам працэсу падпісання пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?