Адпаведныя папраўкі ў закон «Пра занятасьць насельніцтва» напярэдадні прынялі ў другім чытаньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Цяпер органы па працы, занятасьці й сацабароне пры атрыманьні судовай пастановы пра працаўладкаваньне нядбалых бацькоў абавязаны працаўладкаваць іх цягам трох дзён. Пры гэтым заробак мусіць цалкам пакрываць выдаткі на ўтрыманьне дзяцей, і бацьку або матцы мусіць яшчэ застацца ня менш за 30% ад сумы. У выпадку, калі гора‑бацькі ня зьявяцца на працу, органы па працы, занятасьці й сацабароне мусяць не пазьней за тры дні паведаміць пра гэта ў суд.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0