Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча (за літаратурны твор, напісаны ў турме) адбылася ў сядзібе БНФ у Мінску.

Галоўная ўзнагарода — палітвязню Ігару Аліневічу за кнігу «Еду ў Магадан», асуджанаму на восем гадоў зняволення.

Лаўрэатамі сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юрый Бандажэўскі, Павал Севярынец і Алесь Кіркевіч, паведамляе Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0