Дзяржкамітэт па маёмасці аб'явіў конкурсны адбор для продажу долі ў мабільным аператары СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», якая знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі.

Пачатковая цана продажу дзярждолі вызначана ў памеры 863 млн. долараў, паведамляецца на сайце ведамства.Конкурсны адбор інвестараў для ажыццяўлення продажу 51% долі СТАА «МТС» адбудзецца 6 лютага 2014 года. Заяўкі прымаюцца ў Дзяржкаммаёмасці да 18.00 5 лютага 2014 года.

Доля дзяржавы ў беларуска-расійскім сумесным ТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» складае 51%. Першая ацэнка дзярждолі праводзілася ў 2010 годзе. Тады пачатковая цана продажу дзяржпакета была заяўлена ў аб'ёме 1 млрд. долараў ЗША. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?