Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк падкрэслівае, што менавіта Еўрамайдан павінен даць апазіцыі мандат на правядзенне перамоў з уладай.

Пра гэта ён заявіў сёння на брыфінгу.

«Рашэнне аб перамовах павінна прымацца не палітычнымі лідарамі, а такое рашэнне павінна прымацца тымі людзьмі, якія на Майдане. Мы павінны атрымаць мандат на правядзенне любых перамоваў», — падкрэсліў Яцанюк.

Ён адзначыў, што ўмовамі для пачатку перамоваў з уладай з'яўляецца:

пакаранне вінаватых за збіццё людзей на Еўрамайдане, вызваленне арыштаваных актывістаў, а таксама адвод усіх праваахоўнікаў з Еўрамайдану і гарантыя непрымянення сілы.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў, якім чынам Еўрамайдан павінен даваць мандат на правядзенне перамоў, Яцанюк адказаў, што за гэта павінны прагаласаваць людзі на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?