Сярод іншых ініцыятыў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве пратэстоўцы запусцілі і Адкрыты ўніверсітэт Майдану.

Расклад лекцый Адкрытага ўніверсітэта Еўрамайдану на 12 снежня. 

Расклад лекцый Адкрытага ўніверсітэта Еўрамайдану на 12 снежня. 

На адмысловай сцэне ля Лядскай брамы ад 12-й да 21-й гадзіны спецыялісты будуць чытаць лекцыі па паліталогіі, культуралогіі, гісторыі, сацыялогіі.

Пратэстоўцаў запрашаюць даведацца пра гісторыю цэнтра Кіева, дзе адбываюцца акцыі пратэсту, пра асновы фармавання справядлівай судовай галіны, пра еўрапейскую сістэму кіравання.

Чытаць лекцыі будуць выкладчыкі ўкраінскіх бізнэс-школ. Усе лекцыі транслююцца ў жывым эфіры.

Жывая трансляцыя лекцый Адкрытага ўніверсітэта:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?