Конкурс беларускага танца «Мяцеліца», які пройдзе ў Мінску ў гэтую суботу, абяцае быць відовішчным.

У ім бяруць удзел аж 78 канкурсантаў — 39 пар! Прычым толькі дзевяць пар — з Мінска,

адзначаюць арганізатары. Спаборніцтва пройдзе ў Палацы мастацтваў ад 11-й да 16.30.

Аўтар ідэі конкурса — Мікалай Козенка – знакаміты этнахарэограф, нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, які ўжо шматразова выступаў у якасці ініцыятара, рэжысёра-пастаноўшчыка і балетмайстра шэрагу знакавых фальклорных фестываляў.

 Адкрыццё і праграма конкурса будуць суправаджацца традыцыйнымі спевамі і музыкай выдатных інструменальных капэл: «На таку», «Дзвіна», таксама на конкурсе зайграе Васіль Семашкевіч – выдатны музыка з Любані. Між іншым,

у праграме — майстар-клас па танцы «Мяцеліца» для гледачоў і ўдзельнікаў конкурса.

Завітайце на «Мяцеліцу»

— у Мінску такое рэдка пабачыш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0