• І чаго яны так усхадзіліся на тых геяў? Адзін адхіліўся — дык табе тры дзеўкі будуць: твая, яго і ягонага сужэнца! Калі ты папраўдзе мужчынскага роду…

• Расея ўсім усё дае: і нам, і хахлам… Бясплатна… Можа, таму і не хоча ніхто з ёю жаніцца?

• У «Галубым Еўрасаюзе» заробак 10$ за гадзіну. Дык там баб не толькі больш, але яшчэ і багацейшых? Drang nach Westen! Паможам Еўропе!

• Глянь ты, колькі ў тэлевізары інтэрнацыянал­камуністаў! І ўсе мільянеры, і ў кожнага кабінет. Аклад… А мы за светлыя гарызонты яшчэ і ўзносы плацілі?

• І калі мы тую Расею дагонім? Яна ўжо і з NATO, і з СГА. І грошы ў Амерыцы схавала…

• Маскоўская дэлегацыя на «Ферары» і «Мерсэдэсах», шчодра раскідваючы еўра і даляры, прыехала ўгаворваць беларусаў уступаць у Азіяцкі Саюз.

• «Масква — трэці Рым, а чацвёртаму — не быць». Гэта сакрамант, на якім грунтуецца Крамлёўская Патрыярхія (інтэграцыя). Але ж Трэці Рым даўно паў. Дык чаго яны размахаліся на ўсю зямлю Альгерда і Льва Сапегі — газавым кадзілам?..

• Ва ўніятаў і старавераў — адзін алтар. Каб прымусіць іх хрысціцца хвігаю, Масква ў суме вынішчыла цэлае насельніцтва ВКЛ, куды стараверы ўцякалі. Апосталы на іконах хрысцяць двума пальцамі.

• «Спрачаецца той, хто не ведае», — вучылі яшчэ ў старажытным Кітаі і ў нашых (езуіцкіх) калегіумах. А нашто ведаць? Абазваў апанента дурнем — а з дурным хто ж спрачаецца? — вучыў сваім прыкладам вялікі Ленін і ЦК КПСС.

• Сапраўды сур’ёзныя з’явы натуюцца ў адным экзэмпляры — ці то ў інтымным дзённіку, ці то ў службовай запісцы пад адпаведным грыфам. Калі ж небяспечная з’ява выйшла з­пад кантролю, прымаецца артыкул у карным кодэксе. У РФ прымаецца закон, што забараняе нават заікнуцца пра блізкі распад Вялікай Расіі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?