Беларускі спявак Аляксандр Саладуха вырашыў стаць другім беларускім выканаўцам пасля Макса Каржа, які збярэ самую вялікую канцэртную пляцоўку краіны — «Мінск-Арэну».
Там на 8 сакавіка 2014 г. запланавана канцэртная прэзентацыя новага альбома выканаўцы «Вернае сэрца». Пра гэта ён паведаміў журналісту Tut.by.
«Вернае сэрца» — гэта новы альбом з 10 кампазіцый. Я не стану загадваць, колькі тысяч чалавек можа прыйсці на канцэрт: пажывём — пабачым», — кажа музыка.
Ён не хавае, што, як і раней, плануе звярнуцца да дырэктараў прадпрыемстваў з просьбай аб распаўсюдзе квіткоў: «Я, вядома ж, патэлефаную тым, хто адгукнуўся мінулым разам і быў у Палацы спорту 8 сакавіка 2012 г на прэзентацыі альбома «Берега». Спадзяюся на падтрымку», — сказаў Саладуха.