Сёння каля 6:30 21-гадовая дзяўчына пераходзіла вуліцу Прытыцкага ў Мінску па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал пешаходнага святлафора. У гэты час на Прытыцкага з боку Берута збочваў аўтамабіль «Фіят Дуката», якім кіраваў 37-гадовы мужчына.

«Кіроўца збіў дзяўчыну, пасля чаго аўтамабіль яшчэ цягнуў яе па дарозе каля 50 м.

Пасля таго, як кіроўца спыніўся, пешаход знаходзілася пад дном машыны.

«Яе ўдалося дастаць толькі работнікам МНС», — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

Дзяўчына жывая. Пасля здарэння яна нават знаходзілася ў прытомнасці.

З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?