На пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 11 снежня прынята рашэнне пакінуць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5% гадавых.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання паўгода таму, 10 чэрвеня — на 1,5 адсоткавага пункта да 23,5%.

У цэлым за 2013 стаўку рэфінансавання планавалася знізіць да 13-15% гадавых. Разам з тым, як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі Нацбанка, дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі.