На Мінскім трактарным заводзе некаторым катэгорыям работнікаў зніжана заработная плата, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Сяргей Шалай.

Паводле яго слоў, зніжэнне заработнай платы ў першую чаргу закранула работнікаў ліцейнай вытворчасці. «Там стварыўся вялікі запас нарыхтовак, у якіх пакуль няма патрэбнасці, што і з'яўляецца прычынай зніжэння заработнай платы», — сказаў Шалай.

Ён адзначыў, што прадпрыемства шукае новыя рынкі збыту. Плануецца пастаўляць трактары на Кубу, у Эквадор, шэраг краін Заходняй Еўропы.

Паводле звестак Белстата, на 1 лістапада 2013 года на складах МТЗ сабралася 9,9 тыс. трактароў, што складае 178,7% сярэднямесячнай вытворчасці. Разам з тым за месяц адбылося зніжэнне запасаў на 2,9%.

За студзень—лістапад МТЗ вырабіў 55,6 тыс. трактароў, што на 8,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, у тым ліку ў лістападзе — 5,5 тыс. (на 8,1% менш, чым за кастрычнік 2013 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?