фота са старонкі Цесака ў інтэрнеце

фота са старонкі Цесака ў інтэрнеце

Маскоўскі суд завочна арыштаваў рускага нацыяналіста Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак.

Марцінкевіча падазраюць у распальванні нянавісці ці варожасці паводле нацыянальнай прыкметы на аснове відэаролікаў, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках. Сярод іншага, там быў ролік з катаваннямі і расчляненнем таджыка.

Сам нацыяналіст, як мяркуецца, знаходзіцца ў Беларусі.

На сваёй старонцы «Укантакце» Цясак напісаў: «Добра, што я хоць падпіску аб нявыездзе не парушаў… аахахаха, я ж не ў Раісе [маецца на ўвазе Расія, ад мема «Раісся вперде» — «НН»] быў)))

Так што з Беларусі ні нагой цяпер, Бацька не выдасць, свіння не з'есць!»

Сёлета Цесака арыштоўвалі ў Беларусі за бойку з антыфашыстамі, але адпусцілі з СІЗА праз 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?