Арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўнёс некаторыя змены ва ўмовы яе правядзення. Раней журы мусіла азнаёміцца з творамі, выдадзенымі на працягу году, цягам некалькіх месяцаў. А ўжо ў пачатку сакавіка назваць асобу пераможцы. Цяпер цырымонія будзе праходзіць у чэрвені

Эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч адзначыў у інтэрв'ю радыё «Рацыя»: «тэрмін падачы кніг — усё роўна застаецца да Новага года. Але расцягнуты працэс чытання. І ўзнагароды будуць уручацца ў чэрвені, каб нам было спакайней чытаць. Такім чынам, усё роўна гэта павінны быць кнігі за гэты год».

Рашэнне аргкамітэта можна толькі падтрымаць. У апошнія гады дамінавала практыка, калі пісьменнікі да апошняга сядзелі «ў засадзе» і выдавалі новую кнігу бліжэй да дэдлайну. Паколькі журы мусіла прачытаць шмат кніг, міжволі запаміналася тое, што прачытана напрыканцы.

Такім чынам, у чэрвені 2014 года чытачы даведаюцца асобу трэцяга па ліку лаўрэата, чыя кніга сёлета была надрукаваны на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Мінулымі лаўрэатамі станавіліся Павел Касцюкевіч і Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?