Карэспандэнт украінскай рэдакцыі радыё «Свабода» пабывала мінулай ноччу за кулісамі кухні Еўрамайдану.

Запасы крупаў і макароны на калідоры.

Запасы крупаў і макароны на калідоры.

Хлопцы колюць арэхі.

Хлопцы колюць арэхі.

Любоў Сцяпанаўна на пенсіі. На кухні Еўрамайдану яна штодня — правярае ўсе прадукты на тэрмін прыдатнасці і якасць. Адказвае за чысціню і захаванне санітарных нормаў.

Любоў Сцяпанаўна на пенсіі. На кухні Еўрамайдану яна штодня — правярае ўсе прадукты на тэрмін прыдатнасці і якасць. Адказвае за чысціню і захаванне санітарных нормаў.

Графік харчавання абаронцаў Майдану.

Графік харчавання абаронцаў Майдану.

Акно раздачы.

Акно раздачы.

Сталовая Дома прафсаюзаў — асноўная кухня Еўрамайдану. Сюды зносяць прадукты, якія прывозяць людзі, тут іх сартуюць і рыхтуюць з іх ежу для мітынгоўцаў — двойчы ў дзень новыя гарачыя стравы і амаль увесь час — бутэрброды, чай, кава. Заходзіць староннім сюды нельга — санітарная зона.

Тут днём і ноччу працуюць дзяўчаты, жанчыны — усе валанцёры. Ім раздаюць спецыяльную вопратку і гумовыя пальчаткі. Валасы падабраныя. Падлогу мыюць часта. Спяваюць украінскія народныя песні.

Апазіцыйныя штабы забяспечваюць кухню базавымі рэчамі — вадой, хлебам, посудам.

Прадуктовыя запасы Еўрамайдану папаўняюць у асноўным неабыякавыя ўкраінцы — яны і фарміруюць штодзённае меню мітынгоўцаў.

З гарачых страў — сасіскі, бульба, кашы, крупы. Але галоўная правізія — гэта бутэрброды. Іх дзяўчаты робяць няспынна.

Любоў Сцяпанаўна 25 гадоў працавала ў санэпідстанцыі на ўкраінскай чыгунцы. Цяпер яна на пенсіі. На кухні Еўрамайдану яна штодня — правярае ўсе прадукты на тэрмін прыдатнасці і якасць. Адказвае за чысціню і захаванне санітарных нормаў. Вядома — добраахвотна.

«Бывае, людзі прыносяць тое, што нельга гатаваць у такіх умовах. Мы не прапускаем ліверныя каўбасы, пячоначныя паштэты, ніякіх грыбоў.

Бывае, нясуць вяленую рыбу, крывяную каўбасу — гэта нельга. Усе стравы, калі іх падрыхтавалі дома, мы старанна правяраем і не заўсёды падаем людзям, таму што яны хутка псуюцца.

Галубцы, напрыклад, спачатку падвяргаюцца дадатковай тэрмічнай апрацоўцы. Клапоцімся аб тым, каб не дапусціць ніякіх атручванняў», — кажа Любоў Сцяпанаўна. Да яе ўсе прыслухоўваюцца. Запасы харчоў з першага погляду ўражваюць. Яны актыўна папаўняюцца, зрэшты, гэтак жа хутка і разыходзяцца.

Ля акенца выдачы — чарга. Гэта таксама валанцёры, рознага полу і ўзросту. Іх праца — выносіць прыгатаваную дзяўчатамі ежу і напоі на падносах на вуліцу да пунктаў раздачы на плошчы Незалежнасці, а таксама адносіць ў больш аддаленыя «рэвалюцыйныя дыслакацыі» — напрыклад, пад Адміністрацыю прэзідэнта. Ратацыя бесперапынная.

Дзяўчына з гучнагаварыцелем кіруе працэсам і паведамляе апошнія навіны з вуліцы. «Людзей значна больш», «На сцэне — Цягнібок», «Для адміністрацыі больш бутэрбродаў не рабіце — там кажуць, што сытыя».

Праца кіпіць. Дзяўчаты наразаюць бутэрброды, садавіну і ўвесь час спяваюць украінскія народныя песні. Працэс замірае толькі на імгненне — кухня выконвае ўкраінскі гімн. Потым — малітва. І зноў за працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?