Украінскі браканьер з паляўнічай стрэльбы абстраляў беларускі пагранічны нарад. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, інцыдэнт здарыўся 13 снежня прыблізна ў 14.00 у Столінскім раёне на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада. Падчас абходу мяжы нарад знайшоў сляды парушальніка, якія вялі на беларускую тэрыторыю, а крыху пазней — і двух парушальнікаў.

Пры спробе затрымання адзін з мужчын адкрыў агонь па памежніках з паляўнічай стрэльбы, пасля чаго апошнія былі вымушаны прымяніць зброю.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Той, хто страляў, затрыманы, яго спадарожніка шукаюць. Затрыманы, паводле яго слоў, з'яўляецца грамадзянінам Украіны і пранік у Беларусь для палявання на дзіка. У дачыненні да яго будзе распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?