* * *

19:15

Антымайданаўцы чакаюць адпраўку дадому

Удзельнікі праўладнага мітынгу вяртаюцца дамоў. Чытачка «Украінскай праўды» даслала фота і апісанне ўбачанага.

Каля Музея ВАВ стала сведкай бойкі антымайданаўцаў паміж сабой. Разбаранялі іх так: «Супакойся, тут не трэба! Заб’ём яго на першым жа прыпынку!»

18:30

Калоны дэманстрантаў з Майдана рушылі пікетаваць Міністэрства ўнутраных спраў, Службу бяспекі Украіны (аналаг КДБ) і Цэнтрвыбаркам. Аднак ніякага штурму не чакалася — напрыклад, каля будынку СБУ некалькі сотняў пратэстоўцаў паскандзіравалі лозунгі і вярнуліся на Майдан.

18:20

Мітынг у падтрымку Януковіча каля Вярхоўнай рады

Відэа Паўла Шарамета.

18:15

Фюле: ЕС прыпыняе працу з украінскімі ўладамі

ЕС прыпыняе працу з украінскімі ўладамі па пагадненні аб Асацыяцыі з Украінай. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

16:00

На Еўрамайдане зачыталі рэзалюцыю аб забароне Януковічу далучаць Украіну да МС

Нардэп ад «Бацькаўшчыны», былы міністр замежных справаў Барыс Тарасюк зачытаў са сцэны Еўрамайдану праект рэзалюцыі аб забароне Віктару Януковічу далучаць Украіну да Мытнага саюза. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Gazeta.ua.

15:50

14:20

Украінскай апазіцыі зноў удалося сабраць на Майдане Незалежнасці сотні тысяч чалавек. Назіральнікі назваюць лічбу да 200 тысяч чалавек, але колькасць пратэстоўцаў працягвае павялічвацца. На саму плошчу ўжо не прайсці, таму яны спыняюцца на прылеглых вуліцах. Гукаўзмацняльная тэхніка дазваляе ім чуць выступоўцаў і адтуль.

Колькасць сталых слухачоў мітынга ў падтрымку прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пакуль што складае некалькі тысяч чалавек. Акцыя названая бестэрміновай, таму ўдзельнікі не канцэнтруюцца перад сцэнай.

* * *

Сёння, 15 снежня, у Кіеве чакаюцца адразу дзве масавыя акцыі.

На Майдане Незалежнасці апазіцыя збірае чарговае «народнае веча». Яго афіцыйнай мэтай з'яўляецца пратэст супраць магчымага падпісання пагаднення аб уступленні Украіны ў Мытны саюз. 

На папярэднія буйныя мітынгі па нядзелях прыходзілі сотні тысяч пратэстуючых, па падліках арганізатараў, - аж да мільёна чалавек.

Што праўда, кіраўніцтва апазіцыйных партый не ў стане кантраляваць такую людскую масу, што сканчваецца інцыдэнтамі: то сутычкамі радыкалаў са спецназам, то зносам помніка Леніна.

Па стане на 10:00 па беларускім часе на Майдане Незалежнасці знаходзіцца да 5 тысяч чалавек, адбываецца царкоўная служба.

За паўкіламетра ад апазіцыйнай акцыі, на Еўрапейскай плошчы Кіева, свой Майдан мае разгарнуць і «Партыя рэгіёнаў», якая падтрымлівае дзейнага прэзідэнта Віктара Януковіча.

Арганізатары заявілі мітынг з колькасцю ўдзельнікаў да 200 тысяч чалавек, аднак пры ўсім жаданні столькі ахвотных выдзеленая ім тэрыторыя змясціць не зможа.

Ад раніцы на Еўрапейскую плошчу пад'язжаюць новыя і новыя аўтобусы з завезенымі мітынгоўцамі. Пакуль яны не выходзяць з транспарту.

Апроч таго, на пяці акругах па ўсёй Украіне пройдуць давыбары ў Вярхоўную раду.

Пасля папярэдняга галасавання суд прыняў рашэнне не залічваць перамогу нікому. Цяпер выставіць свае кандыдатуры маглі і новыя прэтэндэнты.

Напрыклад, на адзінай кіеўскай акрузе, дзе адбудуцца выбары, заявілася ажно 70 кандыдатаў! Даўжыня бюлетэню тут перавышае метр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?