Удзельнікаў набралася на 39 пары. Як паведамлялі арганізатары, толькі 9 з іх былі з Мінска.

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» прайшоў у мінскім Палацы мастацтваў. Яго арганізатарамі выступілі — Школа Традыцыйнага Мастацтва і грамадская культурніцкая кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Аўтар ідэі — Мікалай Козенка — знакаміты этнахарэограф, нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, які ўжо шматразова выступаў у якасці ініцыятара, рэжысёра-пастаноўшчыка і балетмайстра шэрагу знакавых фальклорных фестываляў.

У праграме конкурсу было 10 найбольш вядомых беларускіх танцаў, сярод якіх «Лявоніха», «Падыспань», «Кракавяк», «Полька-какетка», «Ночка» ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?