14 снежня ў Гродне адкрыўся новы аўтасалон кітайскіх аўтамабіляў Geely.
Цалкам фотарэпартаж глядзіце тут.
Аўтасалон размясціўся па вул. Пучкова, 36, там жа будзе арганізавана і сэрвіснае абслугоўванне прададзеных аўтамабіляў. Як заявілі прадстаўнікі кампаніі «Кардэна», праз тыдзень у аўтасалоне будзе ўведзена магчымасць тэст-драйву мадэляў Geely GX2, SC7 і EX7.
Новы аўтасалон ўяўляе з сябе дастаткова прасторны шоурум з вялікай паркоўкай гатовых да продажу мадэляў аўто.
У перыяд з 16 снежня па 7 студзеня ТАА «Кардэна» запускае акцыю па растэрміноўцы на куплю аўтамабіляў Geely.
Першапачатковы мінімальны ўнёсак вызначаны ў памеры 50% ад поўнага кошту аўтамабіля Geely SC7 тэрмінам на 6 месяцаў і ад 50% першапачатковага кошту аўтамабіля Geely ЕХ7 тэрмінам на 3 месяцы.