AFP

AFP

Цырымонія пахаваньня першага чарнаскурага прэзыдэнта ПАР і змагара з апартгейдам Нэльсана Мандэлы праходзіць ў яго родным сяле Куну, на паўднёвым усходзе краіны.

Тысячы людзей сабраліся, каб аддаць яму сваю пашану і праводзіць у апошні шлях.

Па просьбе блізкіх Мандэлы фота і відэаздымка цырымоніі забароненая. Тым ня менш, мясцовая тэлекампанія вядзе трансьляцыю зь месца падзеі.

Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, праваабаронца і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла памёр 6 сьнежня пасьля працяглай хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?