Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльную з'яву ў бліжэйшыя суткі — галалёд.

16 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, у Мінскай вобласці і Мінску, а днём па ўсходзе рэспублікі чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца, паведамляе сайт pogoda.by.

У Мінску гэтай ноччу чакаецца каля 0°С, вецер паўднёва-заходні, 3—5 м/с. Днём у панядзелак тэмпература павысіцца да плюс 2°С, вецер заходняга напрамку пачне ўзмацняцца і пад вечар аўторка месцамі будзе дасягаць 11 м/с. Тэмпература паветра днём 17 снежня прагназуецца на ўзроўні плюс 1—3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?