У Брагінскім раёне падчас аблавы на ваўкоў, праведзенай у мінулыя выходныя, застрэлілі трох драпежнікаў, адзін з якіх быў адлоўлены ля вёсак Краснае і Старая Ёлча, дзе адзначаліся масавыя напады лясной жывёліны на свойскую жыўнасць.

На працягу мінулага тыдня ў вёсках Краснае і Старая Ёлча былі зафіксаваныя шматразовыя выпадкі набегаў воўка на мясцовыя двары вяскоўцаў. У выніку драпежнік знішчыў больш за дзясятак сабак, птушкі і іншай жыўнасці. У населеных пунктах было арганізавана кругласутачнае дзяжурства міліцыі, паляўнічых, егераў. Аднак адлавіць драпежніка не ўдавалася.

У мінулую суботу і нядзелю паляўнічыя зладзілі аблаву на ваўкоў у навакольным лесе, зрабілі засады ў самых вёсках.

Забітых жывёл адправяць на лабараторныя даследаванні для праверкі на шаленства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?