Перакладчык Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа прадставяць кнігу братоў Грым «Казкі». Асобна для дзетак і асобна — для дарослых.

Дзень з братамі Грым. Малявальны ранішнік для дзетак. Васіліса Паляніна-Календа пакажа як робяцца ілюстрацыі да казак, а Альгерд Бахарэвіч прачытае выбраныя ўрыўкі з кнігі. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце маляваць і слухаць! Пачатак а 15-й

Ноч з братамі Грым. Начныя агледзіны кнігі для дарослых. Пры святле свечак Альгерд Бахарэвіч распавядзе пра недзяцячае ў вядомых казках. З музычным аздабленнем Сержа Мінскевіча. Пачатак а 21-й.

Субота, 21 снежня. Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход — вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0