Алмазбек Атамбаеў. Фота Reuters.

Алмазбек Атамбаеў. Фота Reuters.

«Мы не дазволім ціснуць на сябе ў гэтым пытанні. Мы ўвойдзем у Мытны саюз, калі гэта будзе адпавядаць нашым нацыянальным інтарэсам», — заявіў на выніковай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў.

Мытны саюз быў утвораны ў 2010 годзе, у яго ўваходзяць Беларусь, Расія і Казахстан. Кыргызстан падаў заяўку для ўступлення ў МС 29 мая гэтага года.

Найбольшую ўдзельную вагу ў тавараабароце Кыргызстана ў мінулым годзе займала Расія — 27,1 %, Казахстан — 14,6 %, на Беларусь прыпадае 2,3 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?