Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фота Bob Carey.

Фатограф з Нью-Ёрка Боб Кэры ўпершыню зрабіў свае прыгожыя і дзіўныя здымкі некалькі гадоў таму пасля таго, як у яго жонкі Лінды быў дыягнаставаны рак грудзей, піша bigpicture.ru.

Паводле яго слоў, ён хацеў дапамагчы жонцы справіцца з выпрабаваннем: «Калі Лінда пойдзе на лячэнне, яна захопіць з сабой фатаграфіі на сваім тэлефоне — і будзе разам з іншымі жанчынамі глядзець на іх і смяяцца».

Боб падарожнічае па Амерыцы і робіць аўтапартрэты ў ружовай балетнай пачцы.

Колькасць пазітыўных водгукаў і выздараўленне жонкі прымусілі Боба задумацца пра тое, каб працягваць рабіць здымкі. Ідэя атрымала назву http://www.thetutuproject.com/Tutu Project і развівалася ў выглядзе так званага «віруснага» праекту. Так, цяпер у суполкі, прысвечанай праекту, на Facebook 78 тысяч падпісантаў.

Боб таксама публікуе каляндар са здымкамі, які можна набыць на афіцыйным сайце праекта.

Усе атрыманыя за яго грошы ідуць на рахункі Фонду Кэры, які дапамагае жанчынам з дыягназам «рак малочнай залозы», а таксама тым, хто перамог хваробу, і членам іх сем'яў.

«Рак навучыў нас, што жыццё добрае, але мець з ім справу бывае няпроста, — тлумачыць Кэры, — І часам самае лепшае, і нават адзінае, што мы можам зрабіць, каб пратрымацца яшчэ адзін дзень — гэта смяяцца над сабой і падзяліцца смехам з іншымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0