Сёлета Украіне могуць выдзеліць да $5 млрд. А наогул Кіеў вядзе перамовы з Расіяй пра крэдыт памерам да $15 млрд.

Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы, блізкія да працэсу расійска-ўкраінскіх перамоваў.

Паводле іх словаў, у гэтым годзе Украіна можа атрымаць толькі $5 млрд. Астатнія будуць прадастаўлены пазней.

Афіцыйна інфармацыя не пацверджаная. Мінфін Расіі пацвердзіў толькі сам факт перамоваў, але адмовіўся паведаміць падрабязнасці.

Як паведамлялася раней, памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Андрэй Белавусаў не выключыў, што Украіна звернецца да Расіі з просьбай пра крэдыт, і ён будзе аператыўна дадзены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?