Вечарам 16 снежня ўключана навагодняя ілюмінацыя на святочных ёлках, устаноўленых у цэнтры Мінска.
Паводле інфармацыі прадстаўнікоў УП «Мінгарсвятло», праектаванне і выраб сістэм ілюмінацыі выкананы галоўным чынам спецыялістамі гэтага ўнітарнага прадпрыемства, прычым з выкарыстаннем энергазберагальных матэрыялаў.