Аляксандр Лукашэнка для абрання на пасаду старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў узгадніў кандыдатуру Валерыя Іванова.

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы Валерыя Іванова калектыву Белкаапсаюза.

Плануецца, што 26 снежня адбудзецца агульны сход прадстаўнікоў упаўнаважаных спажывецкіх таварыстваў, на якім кандыдатура Валерыя Іванова будзе прапанавана для абрання старшынёй праўлення Белкаапсаюза.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Валерый Іваноў з'яўляецца добра падрыхтаваным кіраўніком, які прайшоў усе стадыі кар'ернага і прафесійнага росту, уключаючы працу ў сельскагаспадарчых арганізацый раённага і абласнога звяна, у савеце рэспублікі, ва ўрадзе, на пасадзе кіраўніка Беларускай калійнай кампаніі.

Апошнім часам Валерый Іваноў працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?