Цэнтр намаляваны дасканала.

Цэнтр намаляваны дасканала.

Нават плітка трапіла ў кадр.

Нават плітка трапіла ў кадр.

Праўда, Леніна трохі відазмянілі.

Праўда, Леніна трохі відазмянілі.

У рэальнасці ён такі.

У рэальнасці ён такі.

Сінагогу мультыплікатары нават крыху падрэстаўравалі.

Сінагогу мультыплікатары нават крыху падрэстаўравалі.

А тут мультыплікатары дамалявалі шапік «ВіноГарэлкаПіва», якога няма ў рэальнасці, адзначае блогер.

А тут мультыплікатары дамалявалі шапік «ВіноГарэлкаПіва», якога няма ў рэальнасці, адзначае блогер.

Баявыя робаты на фоне беларускай міліцэйскай эмблемы.

Баявыя робаты на фоне беларускай міліцэйскай эмблемы.

Блогер jakubik-by са здзіўленнем заўважыў, што дзея анімэ «Код Гіас: Выгнанне Акіта» разгортваецца на фоне архітэктуры яго роднага Слоніма.

«Усё дасканала намалявана. І гатэль такі ж, і царква… Нават ліхтарыкі тыя ж!» — захапляецца аўтар майстэрствам японскіх мультыплікатараў. Аднак заўважае, што замест Леніна яны ўсё ж паставілі кагосьці іншага. Каля аддзялення міліцыі з гербам Рэспублікі Беларусь над уваходам патрулююць баявыя робаты, каля старой сінагогі блукаюць пачварныя яшчары. Нават навачасная цэментная плітка, якой масава закладзеныя беларускія гарады, трапіла ў кадр.

Застаецца толькі выказваць здагадкі, дзе японцы ўзялі слонімскія краявіды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0