Не спі ў шапку, не шчоўкаем дзюбай! Не прапусці!

17-га снежня а 19.00 у Беларускім Доме ў Варшаве (Вейска, 13-3) адбудзецца доўгачаканая літаратурная вечарына паэта Уладзіміра Някляева і прэзентацыя кнігі «Знакі прыпынку».

Адмысловыя госці:

Вядомы перакладчык з беларускай на польскую Чэслаў Сэнюх
Старшыня польскага ПЭН-цэнтру, перакладчык Адам Паморскі
Літаратар, дзеўка-паэт-неба Валярына Кустава.

Таксама чакаюцца «белае віно і чырвонае – кожнаму сваё» (с)

Адмысловыя пункты праграмы:

— Уладзімер Някляеў прэзентуе сваю новую кнігу « Знакі прыпынку»

— Уладзімір Някляеў раскажа, хто стаў прататыпам акторкі Яблонскай з легендарнай паэмы «Паланэз», як ён вывучыў польскую мову і чаму год жыў у Польшчы, пачытае вершы пра «Лазенкі» і Мост Панятоўскага

— таксама ў праграме абмеркаванне, дыскусія і Вашы пытанні

— магчымасць набыць кнігі паэта, атрымаць гарачыя зімовыя аўтографы і парукацца з жывым класікам

— прыемныя нечаканкі для гасцей

Нарэшце Някляеў выступіць менавіта як ПАЭТ!

Пакуль што — так. А далей — паглядзім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0