Лявон Баршчэўскі чытае Багдановіча.

Лявон Баршчэўскі чытае Багдановіча.

17 снежня ў Мінску працягваецца распачатая днём раней акцыя па абароне музея імя Максіма Багдановіча. Жывы рэпартаж з месца падзей вядзе радыё «Свабода».

Прыйшоў бард Андрэй Мельнікаў зь гітарай, а таксама літаратар Андрэй Хадановіч. Як толькі Хадановіч і Мельнікаў падыйшлі да музэю, з будынку выйшлі двое супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты нічога не робяць, толькі назіраюць.

Мельнікаў і Хадановіч прасьпявалі некалькі песьняў на вершы Багдановіча. Міліцыянты ўключылі сьвятло ў музэі, каб было бачна, што адбываецца на ганку.

Супрацоўнікі МУС здымалі сьпевы бардаў на відэа.

Людзі чытаюць вершы зь «Вянка», сьпяваюць «Зорку Вэнэру». Міліцыянты не ўмешваюцца, толькі здымаюць удзельнікаў на відэа.

Удзельнікі акцыі сышлі ад музэю. Яны падыйшлі да мэмарыяльнай шыльды, а таксама да «сабачай будкі», якая зьявілася месцы, дзе быў дом Багдановіча.

Ля помніка Максіма Багдановіча адбыўся імправізаваны канцэрт Мельнікава і Хадановіча. Ён доўжыўся 15 хвілінаў. Акцыя скончылася. Удзельнікі разыйшліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?