Знізіўшы цану на газ [на траціну] і паабяцаўшы інвеставаць у Украіну 15 мільярдаў даляраў, Масква дала Кіеву аванс, які ён павінен адпрацаваць, мяркуе старшыня прэзідыума Рады па замежнай і абароннай палітыцы, галоўны рэдактар часопіса «Расія ў глабальнай палітыцы» Фёдар Лук'янаў.

«Мне здаецца, Расія праявіла вялікую шчодрасць і дала прэзідэнту Януковічу магутны аванс, які ён павінен адпрацаваць, бо ў сітуацыі, у якой знаходзіцца Украіна, разлічваць на такія падарункі ад любога яшчэ не атрымаецца», — сказаў Лук'янаў.

Эксперт таксама выказаў надзею, што «гэта будзе ўкладанне, якое сябе акупіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?